Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Развязка

   Развязка — заключны этап у развіцці дзеяння (канфлікту, сюжэта) у эпічным або драматычным творы.
   Часцей за ўсё развязка наступае ўслед за кульмінацыяй, напрыклад у паэме Янкі Купалы «Курган» развязка адбываецца ў перадапошнім раздзеле твора:

Падхапілі, ўзялі гусляра-старыка,

Гуслі разам яго, самагуды;

Па-над бераг круты, дзе шумела рака,

Павялі, паняслі на загубу.

Месца выбралі здатнае, вырылі дол,

Дол тры сажні — шырокі, глыбокі;

Закапалі, убілі асінавы кол,

Далі насып тры сажні высокі.


   Развязка можа і супадаць з кульмінацыяй. Напрыклад, у камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» — сцэна ненаўмыснага самавыкрыцця Гарлахвацкага ў час чытання даклада, падрыхтаванага Тулягам, на вучоным савеце.
   Развязка можа быць вынесена і ў пачатак твора.
   Развязка адыгрывае важную ролю ў творы: ад таго, як вырашаецца канфлікт, залежыць увесь ідэйны сэнс твора. Пасля развязкі дзеянне ўжо не развіваецца. За ёй можа ісці толькі эпілог.