Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Пірыхій

   Пірыхій (грэч. pyrrіchіos, ад pyrrіch — ваенны танец) — стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершавання з двух кароткіх складоў (— —).
   У сілаба-тоніцы пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) аднаго метрычнага націску.
   Пірыхій у адрозненне ад спандэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасці ў вершы нялёгка знайсці «чысты» двухскладовы памер без пірыхія, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы).

 

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май...
(Аркадзь Куляшоў. «Алеся»)


   У гэтых радках, напісаных шасцістопным ямбам, вылучаны моцныя месцы (арсісы), на якія не падаюць слоўныя націскі, гэта пірыхіізаваныя стопы. А вось як гучыць той жа шасцістопны ямб з іншай камбінацыяй пірыхіяў — з пірыхіізацыяй:

 

Маркотна мне вясну страчаць у мяккім ложку.
Хваробы — што рабіць! — бяруць сваё патрошку,
Пільнуюць з-за вугла: не разыходзься дужа,
Пара на тармазы больш націскаць, мой дружа!
(М. Лужанін. «Дарада сэрцу»)


   У першым прыкладзе пірыхіі, як бачым, садзейнічаюць (праз канкрэтны рытм) узнікненню ў вершы напеўнай інтанацыі, у другім — гутарковай.
   Дзякуючы пірыхію адзін вершаваны памер (напрыклад, чатырохстопны ямб) можа даць дзесяткі, а то і сотні рытмічных варыяцый.
   Вельмі рэдкі прыклад пірыхію у трохскладовай стапе (анапест) знаходзім у Янкі Купалы (верш «Касьба»):

 

Вось падвяла крыху. Жыва, бабы, на лог!
Трэба скошанае разбіваць, аграбаць.