Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Прытча

   Прытча (прыпавесць) — невялікі алегарычны аповед павучальнага характару. Прытча блізкая да байкі, але, у адрозненне ад апошняй, не мае традыцыйных умоўных персанажаў. Галоўная асаблівасць прытчы - іншасказальнасць. калі за пэўнымі, часам штучнымі, падзеямі, апісанымі ў творы, угадваюцца рэальныя з'явы рэчаіснасці.
   У прытчы, паводле Францыска Скарыны, схавана "мудрасць, як моц у дарагім камені, і золата ў пяску, і ядро ў арэху". Да прытчаў у сваіх знакамітых словах-казаннях часта звяртаўся Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Шмат прытчаў у Бібліі. На аснове адной з іх С. Полацкі напісаў камедыю "Прытча пра блуднага сына". Своеасаблівымі прытчамі з'яўляюцца "Казкі жыцця" Якуба Коласа.
   У ХХ ст. прытча аказала ўздзеянне на паэтыку нават буйных эпічных твораў — рамана і аповесці. У сувязі з гэтым слушна гавораць пра прытчавасць прозы некаторых буйных сусветных пісьменнікаў — Ф. Кафкі, Ж. П. Сартра, А. Камю, Ч. Айтматава, Васіля Быкава і інш. У Васіля Быкава сустракаем і асобныя прытчы ("Тры словы нямых", "Страх", "Хутаранцы", "Хвастаты", "Пахаджане", "Вуціны статак" і інш.).