Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Прасoдыя

   Прасoдыя (ад грэч. prosodіa — націск, прыпеў) — 
   1. Раздзел вершазнаўства, які вывучае асаблівасці метрычна значных гукавых элементаў мовы, рытмікі, вымаўлення доўгіх і кароткіх складоў, націскных і ненаціскных,іх суадносіны ў вершы. У антычнай Грэцыі прасoдыяй называлі раздзел граматыкі, у якім раскрываўся сэнс націску (першапачаткова музычнага), а таксама працягласці вымаўлення складоў. У XVIII-XIX стст. тэрмін прасoдыя азначаў сукупнасць правіл вершавання (М. Чарнышэўскі і В. Брусаў ужывалі яго як сінонім рытмікі).
   У сучасным літаратуразнаўстве ён ужываецца пры аналізе вершаваных сістэм, іх моўных магчымасцей. 
    2. У шырокі м сэнсе — сінонім рытмікі ці метрыкі (і шырэй — вершавання).