Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Празаізмы

   Празаізмы — словы і выразы, узятыя з навуковай, афіцыйна-дзелавой або размоўна-бытавой лексікі і ўжытыя ў нязвыклым для іх кантэксце.
   У якасці празаізмаў часта выступаюць канцылярызмы — папулярныя штампы з афіцыйна-дзелавой лексікі. Яны надаюць выказванню іранічнае гучанне, або адценне душэўнасці, цеплыні.

Гуманізму няма
ў паразітнай пароды,
Дзе даўно ўжо вялася селекцыя зла,
Каб цкаваць свой народ
на другія народы.
(А. Вечар. «Роздум на пляцы Перамогi»)