Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Пеoн

   Пеoн (грэч. paіon) — чатырохскладовая стапа, якая складаецца з аднаго доўгага і трох кароткіх (у метрычным вершаванні) або аднаго націскнога і трох ненаціскных (у сілаба-танічным вершаванні) складоў. Націск (доўгі склад) у пеоне можа стаяць на першым, другім, трэцім або чацвёртым месцах. У сілаба-тоніцы чыстыя пеоны сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна яны ўзнікаюць у радках пірыхіізаваных двухскладовых памераў.
Вось рэдкі прыклад пеона з націскам на другім месцы:

Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.
(Змітрок Бядуля. «Сняжынкі»)