Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Паўза

   Паўза (лац. pausa, ад гр. pauo - спыняю, стрымліваю) - адзін з элементаў інтанацыі, большы ці меншы па працягласці прыпынак голасу ў час чытання літаратурнага твора.
   Паўза - надзвычай важны сродак мастацкай выразнасці, дзейсны рытмастваральны кампанент. У творы існуюць сэнсавыя, або лагічныя, псіхалагічныя і рытмічныя паўзы.
   Сэнсавая паўза - гэта словападзел, які падзяляе мову мастацкай літаратуры на лагічна звязаныя часткі (сінтагмы), вызначае характар яе інтанацыі - пытальны, апавядальны ці клічны.
   Вершаваная мова выкарыстоўвае рытмічныя паўзы, з якіх варта назваць цэзуру (працяглая ўнутрырадковая паўза, якая знаходзіцца ня адным і тым жа месцы ў вершаваных радках) і міжрадковую паўзу. І тая і другая дапамагаюць стварэнню вершаванага рытму, уплываюць на яго канкрэтны характар. Але ў яшчэ большай ступені ня канкрэтны рытмічны малюнак вершаванага радка і ўсяго верша ўздзейнічаюць так званыя псіхалагічныя паўзы, якія ўзнікаюць у месцах сцяжэння асобных стопаў - як своеасаблівая часавая кампенсацыя за адсутнасць у той ці іншай стапе ненаціскнога склада. Такія паўзы асабліва характэрныя для дольнікаў і тактавікоў. Звычайна сэнсавыя паўзы у канцы вершаваных радкоў супадаюць з міжрадковымі, але падчас такога супадзення няма. Узнікае т. зв. перанос, які надзвычай узмацняе эмацыянальнасць паэтычнай мовы, набывае сэнсавыяўленчае значэнне.