Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Партрэт

   Партрэт (франц. portrait) — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа.
   Партрэт — адзін з галоўнейшых сродкаў індывідуалізацыі і тыпізацыі вобраза-персанажа. Партрэт у літаратурным творы залежыць ад метаду літаратурнага (абстрагавана-"размыты" партрэт у рамантыкаў, дакладны, канкрэтны — у рэалістаў), стылю пісьменніка (у адным выпадку партрэт даецца адразу і цалкам, у другім — паступова, асобнымі штрыхамі і г. д.). Так, Васіль Быкаў у аповесці "Знак бяды" падае толькі асобныя рысы партрэту Сцепаніды і Петрака: "Хустка з'ехала набок, на лбе тырчэла сіваватая пасма валасоў" (Сцепаніда); "Пятрок падняў ад газнічкі немалады, зморшчаны і зашчацінены твар... Дробны дождж сыпаўся на яго лысаватую, з рэшткай сівых валасоў галаву".
   Нярэдка пэўныя знешнія дэталі партрэту (найчасцей вочы, рукі, адзенне) характарызуюць унутраны свет персанажа. Такі псіхалагічны партрэт сустракаецца ў большасці сучасных эпічных і ліра-эпічных твораў. ["зыркія ўчэпістыя вочы Гужа на тоўстым ад'едзеным твары" (Васіль Быкаў. "Знак бяды")].
   Другая асаблівасць сучаснага літаратурнага партрэту — ён даецца ў дынаміцы, развіцці, змяненні. Такія партрэты ў творах Вячаслава Адамчыка, Віктара Казько, А. Кудраўца, Івана Пташнікава і інш.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПартрэт першадрукара

Пераказы, дыктантыПартрэт на сцяне