Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Парадокс

   Парадокс (ад грэч. paradoxos — нечаканы) — своеасаблівае выказванне-меркаванне, якое рэзка разыходзіцца з агульнапрынятым поглядам, супярэчыць (часам толькі вонкава) здароваму сэнсу. Ужываецца звычайна для таго, каб звярнуць увагу на выказаную думку, завастрыць яе, нярэдка з гумарыстычным адценнем.
   Парадокс блізкі да такіх форм выказвання, як афарызм, каламбур, аксюмаран. Парадокс сустракаецца ў прыказках: «Цішэй едзеш — далей будзеш».
   У беларускай паэзіі парадокс знаходзім, напрыклад, у вершы Уладзіміра Караткевіча «Ты і я...»:

 

Як мне здужаць ураган і вецер,
Вечны мой, зацяты, страшны бой?
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце
Без цябе танюткай і слабой?