Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Пантум

   Пантум — від верша, у якім другі і чацвёрты радкі папярэдняга катрэна паўтараюцца як першы і трэці радкі кожнага наступнага чатырохрадкоўя. Заканчваецца пантум звычайна першым радком першага катрэна.
   У еўрапейскую вершатворчасць пантум прыйшоў з малайскай паэзіі. Ім карысталіся Ш. Бадлер, М. Гумілёў. Спробу ўвесці пантум у беларускую паэзію зрабіў У. Клішэвіч («Трыпціх», 1944):

 

Устала сонца рана над ракою,
П’юць срэбра водаў ці ха прамяні.
Зямля прачнулася ад соннага спакою,
Высока ў небе жаўранак звініць.

П’юць срэбра водаў ці ха прамяні,
Гарыць рака агністым пералівам,
Высока ў небе жаўранак звініць
Сваёю ранняй песняю шчаслівай.

Гарыць рака агністым пералі вам,
І новы дзень — жыцця святы прыход —
Сваёю дзіўнай песняю шчаслівай
Зямля спаткала сонечны усход.