Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Пантарыфма

   Пантарыфма (ад грэч. panta — усе і rhythmos — суразмернасць) — рыфма, заснаваная на сугучнасці не толькі канцавых, а і ўсіх слоў вершаваных радкоў:

Ой, кум куму ў агародчык вядзе,
Ой, кум куме агурочак дае.
(Народная песня)


   Часцей за ўсё пантарыфма яднае не ўсе радкі вершаванага твора, а толькі некаторыя. Пры гэтым вершарады, як правіла, разбіваюцца графічна на некалькі радкоў, што яшчэ больш падкрэслівае асобныя рыфмы.
   Вось прыклад пантарыфма ў вершы Аркадзя Куляшова «Над брацкай магілай»:

 

Там жаўцеюць
Прыгожыя
Краскі
За вёскай у лузе...
Там ржавеюць
Варожыя
Каскі,
Нібы ў Беларусі.


   Да пантарыфмы звяртаюцца Васіль Вітка («Беларуская калыханка»), Рыгор Барадулін («Журба вясла») і іншыя беларускія паэты. Верш, цалкам напісаны з выкарыстаннем пантарыфмы, называецца пантарымам.