Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Паліндром

   Паліндром (гр. polindromeo — той, хто вяртаецца), або пярэварацень — літаратурны твор, радкі якога прачытваюцца не толькі злева направа, але і справа налева, захоўваючы той самы сэнс. Засноўваецца на паліндрамічных магчымасцях асобных слоў (тут, боб) ці выразаў (бурт труб; Аліса касіла, а Ліза вазіла).
    Паліндром — своеасаблівая літаратурная гульня, якая выяўляе магчымасці пэўнай нацыянальнай мовы і ступень валодання гэтай мовай самім вершапісцам. У беларускай паэзіі быў пашыраны асабліва ў часы барока, у тым ліку ў творчасці Сімяона Полацкага. У пасляваенны час адрадзіўся ў паэзіі Рыгора Крушыны. Вось, у прыватнасці, яго "Паліндром" (1975):

Я — сіла. Маліся!
Міля палім.
Тонкі кнот...
Толам умалот.

Я — сіла. Маліся!
На гару — гураган.
Ура! Зару —
На барабан.
 

   Паэт В. Жыбуль стварыў першую беларускую паэму-паліндром. "Рогі гор" і апавяданне-паліндром "Хам у думах".