Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Паланізмы

   Паланізмы — словы або выразы, запазычаныя з польскай мовы.
   Такіх слоў у беларускай мове даволі шмат з той прычыны, што яна развівалася ў суседстве з польскай мовай. Большасць з іх увайшла ў слоўнік беларускай мовы і зараз нічым не адрозніваецца ад уласна беларускіх слоў (торба, лічба, зброя, рахунак, кошт, марна, здрада). Аднак у мастацкіх творах нярэдка ўжываюцца з пэўнай выяўленчай мэтай словы з польскай мовы, якія захоўваюць адзнакі свайго паходжання. Значную колькасць такіх слоў знаходзім у творах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча і іншых беларускіх пісьменнікаў XIX ст. Тлумачыцца такая акалічнасць недастатковай распрацаванасцю слоўніка беларускай літаратурнай мовы ў тыя часы. Так, у паэме Францішка Багушэвіча сустракаем словы: марац (сакавік), трэйчы (тройчы), лэб (лоб), прэндка (хутка), чварты (чацвёрты), шчэры (шчыры) і г. д.
   Паланізмы ўжываюцца нярэдка ў сатырычных або гумарыстычных творах, напрыклад у вершы Кандрата Крапівы «Ад пачосткі ныюць косткі».