Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Падтэкст

   Падтэкст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказвання ці твора ў цэлым.
   Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, без яго нельга ўявіць байку, прытчу. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіі і тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць і думаюць не тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасць Максіма Танка апошніх дзесяцігоддзяў), прозе (так званы «прынцып айсберга» Эрнэста Хемінгуэя, калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменнік). Вось невялікі верш-замалёўка В. Шніпа «Вярба» з багатым падтэкстам:

 

Ляжыць на вуліцы вярба —
Як трэску расшчапіў пярун.
Спыніўся ля вярбы Антось:
— Яе на дровы забяру.
— Вярбу мой бацька пасадзіў, —
Суседка шпарка падышла.
— Твайго шчэ бацькі не было,
А ўжо тады вярба была.
Каля вярбы перабылі
Усе вяскоўцы за паўдня.
Апошнім дзед Iгнат прыйшоў
I шапку зняў.