Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Няўласна-простая мова

   Няўласна-простая мова — своеасаблівы прыём апавядання, у якім спалучаюцца мова аўтара і мова героя. Апавяданне вядзе аўтар, але ў гэтае апавяданне як бы ўрываецца голас героя, аўтар пачынае гаварыць словамі героя, думаць і выказваць пачуцці так, як гэта рабіў бы герой. Напрыклад, у рамане «Людзі на балоце» Iван Мележ з дапамогай няўласна-простай мовы раскрывае душэўны стан, думкі і паводзіны Васіля, калі ён пачуў, што банда Маслака разгромлена:
   Васіль аж перастаў дыхаць: вось дык навіна! Вестку гэтую чуў ён упершыню, чуткі неяк абышлі яго, і навіна ўразіла хлопца не-звычайна. I як яна магла не ўразіць, калі столькі пакутаваў з-за гэтай поскудзі з абрэзамі, калі яна, можна сказаць, свет яму закрыла! Даскакаліся, значынна, гады! Атрымалі сваё! Тут жа ўслед за радасцю паявілася клопатнае: а можа яны і пра Курані, пра яго што гаварылі?