Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Навукова-фантастычная літаратура

   Навукова-фантастычная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, сюжэты якіх звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем (пранікненне ў цэнтр зямлі, падарожжа ў мінулы час, сувязь з незямнымі цывілізацыямі і г. д.).
   Для навукова-фантастычнай літаратуры, як і для мастацкай літаратуры ўвогуле, галоўнае — выяўленне ўнутранага свету чалавека. Разам з тым такая літаратура прымушае задумвацца і над некаторымі нявырашанымі навуковымі праблемамі, падштурхоўвае тэхнічную думку. Адсюль — працяглы поспех твораў Ж. Верна ("З гарматы на Месяц"), Г. Уэлса ("Машына часу", "Чалавек-невідзімка"), А. Талстога ("Гіпербалоід інжынера Гарына"), У. Обручава ("Зямля Саннікава"), А. Бяляева ("Чалавек-амфібія") і інш.
  У беларускай навукова-фантастычнай літаратуры здабыткаў значна менш. З яе стваральнікаў можна назваць Янку Маўра ("Фантамабіль прафесара Цылякоўскага"), М. Гамолку ("Цытадэль неба"), У. Шыціка ("Апошняя арбіта"), Паўла Місько ("Эрпіды на планеце Зямля") і некаторыя інш.
Кандрат Крапіва напісаў арыгінальную фантастычную камедыю "Брама неўміручасці", у аснове сюжэта якой — вынаходства лекаў ад смерці.