Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Мнеманічны верш

   Мнеманічны верш (ад грэч. mnemonіkon — запамінанне) — невялікі твор павучальнага характару, у якім у лёгкай для запамінання вершаванай форме падаюцца розныя звесткі (граматычныя ці матэматычныя правілы, правілы паводзін і г. д.). Такі верш асноўваецца на мнеманічных уласцівасцях вершаванага рытму і рыфмы.
   Так, у дарэвалюцыйных школьных падручніках па матэматыцы змяшчаўся такі двухрадковы верш:

 

Кто и шутя и скоро пожелаетъ
Пи узнать число, ужъ знаетъ.


   Калі паслядоўна запісаць колькасць літар у кожным яго слове (улічваючы, згодна са старой арфаграфіяй, і цвёрдыя знакі), атрымаецца лік π, што выражае адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра з дакладнасцю да адной дзесяцімільярднай (3,1415926536). Зразумела, запомніць гэты лік без дапамогі мнеманічнага верша (ці іншых сродкаў, што аблягчаюць запамінанне) амаль немагчыма.
   Мнеманічны верш шырока выкарыстоўваюцца ў розных надпісах рэкламнага характару. Да мнеманічных вершаў адносяцца, па сутнасці, такія творы дзіцячага фальклору, як лічылкі, скорагаворкі, дражнілкі, заклічкі і прыгаворы.