Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Мелодыка

   Мелодыка — адзін з састаўных элементаў інтанацыі, павышэнне і паніжэнне голасу пры маўленні. У некаторых мовах мелодыка характарызуе і супрацьпастаўляе адзін аднаму па значэнні склады ў словах (у кітайскай, в'етнамскай) або самі словы (у японскай, сербскахарвацкай, нарвежскай).
   Ва ўсходнеславянскіх, у тым ліку беларускай, мовах мелодыка дапамагае размяжоўваць пэўныя тыпы сказаў, вылучаць, падкрэсліваць асобныя словы і словазлучэнні.
   Мелодыка верша залежыць ад зместу твора і яго гукапісных асаблівасцей (асанансаў, алітэрацый), сінтаксічнай будовы, рытарычных фігур і гэтак далей.
   Мелодыка верша адрозніваецца ад мелодыкі прозы. Нездарма паэты, падкрэсліваючы меладычны малюнак верша, чытаюць свае творы напеўна, меладычна.
   Некаторыя даследчыкі разумеюць мелодыку як "спалучэнне пэўных інтанацыйных фігур, рэалізаванае ў сінтаксісе" (Б. Эйхенбаум).