Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Медытацыя

   Медытацыя (ад лац. meditatio - развага, роздум) - жанр медытатыўнай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта над некаторымі праблемамі жыцця (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода і гэтак далей). Асаблівае пашырэнне набыла ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў.
   Медытацыі пісалі Я. Баратынскі, А. Пушкін, М. Лермантаў, Ф. Цютчаў, у ХХ ст. - А. Блок, М. Забалоцкі, М. Рыльскі, А. Малышка, Л. Мартынаў, Д. Кугульцінаў, Э. Межалайціс і інш.
   У беларускай паэзіі медытацыя заняла значнае месца ў творчасці Максіма Багдановіча. Аўтар "Вянка" разважаў над сутнасцю жыцця і смерці, сацыяльнага падзелу ў грамадстве, узаемаадносінамі паміж людзьмі ("...Шмат у нашым жыцці ёсць дарог", "Мяжы", "...Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы").
   Медытацыі сустракаюцца ў Янкі Купалы ("...Пакіньма напуста на лёс свой наракаць", "Мая навука"), Аркадзя Куляшова (вершаваны цыкл "Маналог"), Максіма Танка ("Мне здаецца", "...Божа паэзіі"), С. Дзяргая ("Сапраўднае", "Мысль і слова"), Анатоля Вярцінскага ("Дзівак чалавек", "...Абратаем") і інш.