Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Маналог

   Маналог (ад грэч. monos — адзін i logos — слова) — разгорнутае, працяглае, тэматычна адзінае выказванне літаратурнага героя або аўтара, звернутае да іншых асоб (часам да самога сябе). Часцей сустракаецца ў драматычных творах, калі герой гаворыць амаль цэлую прамову, раскрываючы свой душэўны стан, ці выказвае свае адносіны да іншых персанажаў. Напрыклад, у камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» такія маналогі гаворыць Гарлахвацкі, застаючыся адзін на сцэне ў першым акце:
   Маслы праклятыя! Што я з вамі рабіць буду? Дажыўся, таварыш Гарлахвацкі, няма чаго сказаць! Косткамі абклаўся, палеантолагам стаў. А было ж раней — Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць. I раптам — косткі! Скруці яе, праклятую, калі хочаш! Запхнулі мяне прыяцелі ў гэтую дзіру. Далей ад небяспекі... і г. д.
   У празаічных апавядальных творах ёсць так званыя ўнутраныя маналогі, выказаныя няўласна-простай мовай.
   У лірыцы амаль кожны верш — гэта маналог аўтара або лірычнага героя твора.