Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Малітва

   Малітва — верш звычайна грамадзянскага зместу, напісаны ў форме звароту да Бога ці іншых надпрыродных сіл; тым самым нагадвае чыста літургічны жанр — малітву, у развіццё якога вялікі ўклад унёс наш зямляк Кірыла Тураўскі (ХІ ст.).
   Малітвы напісалі многія беларускія паэты — Янка Купала, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Янка Золак, М. Сяднёў, Алесь Салавей, Зьніч, Эдуард Акулін і інш.
   Малітва валодае інтанацыяй асаблівай шчырасці, адкрытасці, даверлівасці. Вось прыклады з двух малітваў Янкі Купалы, напісаных у розны час, але названых аднолькава:

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Мая малітва», 1906)

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу — ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
(«Мая малітва», 1912)


   Славуты гімн Н. Арсенневай, які мы ведаем пад назвай «Магутны Божа», таксама названы паэтэсай «Малітва».