Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Лірычнае адступленне

   Лірычнае адступленне - адступленне ад сюжэтнага разгортвання падзей у эпічных і ліра-эпічных творах, у якім пісьменнік выказвае свае думкі і настроі ў сувязі з тымі ці іншымі паводзінамі герояў, абставінамі, падзеямі і гэтак далей. Такія лірычныя адступленні нярэдкія ў творах Янкі Купалы (паэмы "Бандароўна", "Тарасава доля"), Якуба Коласа (паэмы "Новая зямля", "Сымон-музыка", трылогія "На ростанях"), Янкі Брыля (раман "Птушкі і гнёзды") і інш.
   Лірычныя адступленні адносяцца да пазасюжэтных элементаў твору.