Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Лімэрык

   Лімэрык (лімрык) — пяцірадковік трохстопнага анапеста з рыфмоўкай аабба; трэці і чацвёрты радкі, як правіла, маюць па дзве стапы анапеста. Адносіцца да гумарыстыкі. Шырока карыстаецца парадаксальнасцю, абсурднасцю, неверагоднай выдумкай. У першым радку, як правіла, паведамляецца імя і месца жыхарства персанажа.
   Узнік лімэрык у Ірландыі. Шырока вядомы стаў у ХІХ ст. дзякуючы творчасці Эдварда Ліра, які выдаў некалькі кніг лімэрыкаў. Звычайна лімэрыкі пішуцца з выкарыстаннем каламбураў, неалагізмаў, паэтыкі прымітывізму.
   Першыя беларускія лімэрыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімэрыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», 2000-2001). Затым да гэтага віду верша звярнуліся Жбан Няўмера («Дзесяць мяхоў беларускай гісторыі», 2001), С. Балахонаў («Гомельскія лімэрыкі», 2001) і інш. Вось, для прыкладу, лімэрык А. Хадановіча:

 

Пачатковец-празаік з Нясвіжу
Пенталогію склаў для прэстыжу.
Як назваць?«Пентагон»?
Можа, «Пентамерон»?
Перавагу аддаў«Пяцікніжжу».

Партызан з Белавежскае пушчы
Смажыў бульбу на рыбіным тлушчы.
Жыў, нібы багацей,
Ды баяўся гасцей,
Бо, на жаль, быў зусім непітушчы.

Прыгажуні з далёкіх Ждановіч
Спадабаўся Андрэй Хадановіч.
Тоне ўся ў пачуцці,
Цяжка выйсце знайсці,
Ды няма безвыходных становішч.