Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Лібрэта

   Лібрэта - літаратурны тэкст, што кладзецца ў аснову якога-небудзь музычна-драматычнага твора (оперы, аперэты, радзей - кантаты, араторыі). Пішацца, як правіла, вершаванай мовай. Звычайна не мае самастойнага мастацкага значэння.
   Засноўваюцца лібрэта найчасцей на вядомых творах нацыянальнай літаратуры, пішуцца - з улікам музычнага мастацтва - як самімі аўтарамі гэтых твораў, так і іншымі літаратарамі. Так, Алесь Петрашкевіч, выкарыстаўшы сюжэт паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", напісаў лібрэта аднайменнай оперы Ю. Семянякі, Уладзімір Караткевіч для оперы Дз. Смольскага "Сівая легенда" стварыў лібрэта паводле сваёй аповесці, Вольга Іпатава ў аснову лібрэта оперы А. Бандарэнкі "Князь Наваградскі" паклала п'есу Л. Пракопчыка і г. д.
   Часам лібрэта не маюць літаратурных першакрыніц, выступаюць як сюжэтна самастойныя творы. Сярод аўтараў такіх лібрэта (лібрэтыстаў) можна назваць М. Клімковіча ("Кастусь Каліноўскі" Дз. Лукаса), Петруся Броўку і Я. Рамановіча ("Дзяўчына з Палесся" Я. Цікоцкага), А. Бачылу ("Яснае світанне" А. Туранкова, "Калючая ружа" Ю. Семянякі) і інш.