Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Кватэрнарная рыфмоўка (кватэрна)

   Кватэрнарная рыфмоўка, або кватэрна (ад лац. quattuor — чатыры), — сістэма рыфмоўкі ў васьмірадковай страфе па схеме АААбВВВб. Напрыклад:

Я люблю цябе да скону,
Я люблю цябе да звону,
Я люблю цябе з вагона,
З самалёта, з карабля,
Цёплы шарык мой зялёны,
Ціхі шарык мой зялёны,
Мікрашарык мой зялёны —
Несхадзімая зямля.
(Янка Сіпакоў.

«...Я люблю цябе да скону»)

 

   Ужываецца таксама зваротная кватэрна — аБББаВВВ і апаяснаяаБББВВВа.