Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каталектыка

   Каталектыка (ад грэч. catalego — перастаю, заканчваю) — тэрмін традыцыйнай стопнай метрыкі, які абазначае супадзенне або несупадзенне заканчэння вершаванага радка са стапой. Калі апошняя стапа па колькасці складоў роўная астатнім стопам радка — гэта акаталектычны верш, або акаталектыка:

Пара медазбору! Гарэзніца грэчка —| —/—| —/—| —/—|—
Згубіла свае чаравікі у садзе. —| —/—| —/—| —/—|—
(У. Лісіцын)


   Калі апошняя стапа карацейшая за астатнія стопы вершаванага радка на адзін ці два ненаціскныя склады — гэта каталектычны верш, або ўласна каталектыка.
   У ямбе ці анапесце каталектыка немагчымая, бо радок тут завяршаецца націскным складам. Але ў амфібрахіі ці харэі можа быць каталектыка на адзін склад, у дактылі — на адзін ці два склады:

Ты яшчэ не хмеліш галавы, | —/| —/| —/| —/|
Лёгкі чад купальскае травы. | —/| —/| —/| —/|
(Р. Семашкевіч)


   Калі апошняя стапа мае на адзін ці некалькі ненаціскных складоў больш, чым папярэднія стопы вершаванага радка, утвараецца гіперкаталектычны верш, або гіперкаталектыка:

Рыфмаў больш не знаходзілі,  — —|  /— —|  — —
Апроч «хлопцы» ды «стопцы». — —|  /— —|  —
(К. Камейша)


   У сучасным вершазнаўстве такой класіфікацыяй заключных стопаў карыстаюцца рэдка.
   Звычайна гавораць пра характар клаўзул у вершы (мужчынскія, жаночыя, дактылічныя ці гіпердактылічныя).