Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Карацелька

   Карацелька — невялікі, звычайна ад двух да шасці вершарадоў, завершаны па форме і думцы паэтычны твор.
   Абмежаванасць аб’ёму карацелькі вядзе да лаканічнасці і падчас афарыстычнасці выказвання. Карацелькі ёсць у многіх паэтаў — Максіма Танка, М. Лужаніна, Э. Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Ю. Свіркі, Алеся Разанава і інш. Напрыклад:

 

Столькі гадоў ішла да цябе!
Памяці поле раіцца.
Няўжо не дасі ў палоннай журбе
Хоць босай вады напіцца?..
(Яўгенія Янішчыц)

Хай славіцца наш беларускі род,
Душой з вясны, а воляю са сталі.
Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,
А горда арляняты выляталі!
(Ларыса Геніюш)

Жывеш —
І дзіўна так выходзіць:
Ступенькі год
Ля ног ляглі.
І колькі ты
Ні узыходзіш,
А апынаешся ў зямлі.
(А. Сербантовіч)


   Да карацелек належаць рубаі, хоку, каламыйкі, прыпеўкі, надпісы, вершаваныя афарызмы, фрашкі і гэтак далей. Карацельку часам называюць мініяцюрай.