Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Канцоўка

   Канцоўка — заключны кампанент усяго або пэўнай часткі (раздзела, страфы) літаратурнага твора.
   Ад умела знойдзенай канцоўкі ў многім залежыць чытацкі поспех твора. Асабліва гэта датычыць вершаў, дзе выпрацаваны спецыяльныя формы канцоўкі: рэфрэн, кода, пуант, мараль (у байках), нечаканая дасціпная выснова (у эпіграмах, пародыях).
   Эпічныя творы могуць мець канцоўку ў выглядзе фінальнага пейзажнага малюнка, нейкага афарыстычнага выказвання, эпілога і гэтак далей.
   Драматычныя творы звычайна заканчваюцца фінальнай рэплікай аднаго з персанажаў. Можа быць і "нямая сцэна" (як у "Ревизоре" Мікалая Гогаля).