Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Кантэкст

   Кантэкст (ад лац. contextus — спалучэнне, сувязь) — адносна закончаны ўрывак пісьмовай або вуснай мовы, у якім дакладна праяўляюцца значэнне кожнага слова, думкі, паэтычнага тропа, тонкія адценні мастацкага вобраза.
   Толькі ў кантэксце можна адчуць, напрыклад, што слова ўжыта ў іранічным або іншым пераносным сэнсе. Возьмем для прыкладу верш Янкі Купалы «3 песень беларускага мужыка». Ён пачынаецца так:

Я — багач, я — магнат!
Усім рад, усім сыт!
Што мне пан, што мне кат!? —
Цэлы свет мне адкрыт!


   Узяўшы асобна прыведзеныя радкі, можна падумаць, што герой верша вельмі задаволены жыццём, ён свабодны, не ведае беднасці, валодае ўсімі чалавечымі правамі. Але... чытаем далей і пераконваемся, што гэта зусім не так. Вуснамі таго ж героя паэт далей гаворыць:

 

Толькі шнур мой вузкі...
Толькі ў хатцы маёй
Зімой свішча віхор...
Толькі, як памру я,
Прападаю, як мыш,—
Няма хоць бы гнілля
На труну і на крыж...


   I такім чынам становіцца зразумела, што папярэдняе выказванне мае іранічны сэнс, таксама выяўляе вострае незадаволенне селяніна сваім бяспраўным і галодным існаваннем.