Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Кантата

   Кантата (італ. cantata, ад лац. canto — спяваю) — разлічаны на музычнае ўвасабленне буйны паэтычны твор (або цыкл вершаваных твораў) узнёсла-ўрачыстага гучання.
   Часта кампазітары самі выбіраюць паэтычныя творы і ствараюць на іх аснове кантату — урачыстыя вакальна-інструментальныя творы з чаргаваннем арый, рэчытатываў і хораў. Такія кантаты «Босыя на вогнішчы» Т. Шнітмана (паводле аднайменнай паэмы Міхася Чарота), «Курган» І. Лучанка і «А хто там ідзе?» Р. Пукста (паводле твораў Янкі Купалы) і інш.
   Кантаты эпічнага і рэлігійнага зместу (у адрозненне ад лірычных і свецкіх) падчас называюцца араторыямі.