Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Кант

   Кант (ад лац. cantus — спевы, песня) — харавая песня-гімн свецкага зместу, пашыраная на Беларусі ў канцы ХV—ХVІІІ стст.

   Быў цесна звязаны з духоўнай лірыкай. Канты карысталіся рыфмаванымі адзінаццаціскладовікамі і трынаццаціскладовікамі (з адной або дзвюма цэзурамі), а таксама строфамі (часта складанымі).
   Прыйшлі да нас з Чэхіі і Польшчы; дзякуючы найперш Сімяону Полацкаму, які ў 1680 г. выпусціў першы зборнік рускіх кантаў, сталі вядомыя і ў Расіі.    Існавалі асобныя жанравыя разнавіднасці кантаў: псальмы — канты на рэлігійную тэматыку, услаўленча-віншавальныя, лірычныя, жартоўныя і інш.