Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Канстанта

   Канстанта (ад лац. constans — трывалы, пастаянны) — асноўны рытмастваральны кампанент, які вызначае рытмічную прыроду верша той ці іншай сістэмы вершавання.
   Так, у сілабічнай сістэме канстантай з’яўляецца аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках, у сілаба-танічнай — раўнамернасць чаргавання моцных і слабых месцаў, у танічнай — раўнамернасць чаргавання аднолькавай колькасці моцных (апорных) націскаў і г. д.
   Канстантай часам называюць таксама апошні метрычны націск у радках сілаба-танічнага верша. Такі націск пастаянны, маецца літаральна ва ўсіх радках верша, у той час як метрычныя націскі, што размешчаны ўлева ад яго, часта адсутнічаюць (гл.: пірыхій).
   Рускі вершазнавец А. Квяткоўскі прапанаваў тэрмін канстантны рытм, абазначыўшы ім такі рытм метрычнага верша, які ўтвараецца ў выніку пастаяннага супадзення метрычных акцэнтаў з націскнымі складамі асобных слоў.