Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Каментарый

   Каментарый (ад лац. commentarium — заўвагі, тлумачэнне) — тлумачэнне друкаванага тэксту — асобных частак або цэлага мастацкага твора з мэтай больш правільнага яго разумення. Шырока выкарыстоўваецца ў тэксталогіі.
   У каментарыі аналізуюцца крыніцы тэксту, розныя яго рэдакцыі, варыянты, гаворыцца пра падзеі, абставіны, якія ўпамінаюцца ў тэксце, і г. д. Каментарый звычайна даецца ў канцы кнігі або ў канцы кожнага тома збору твораў.