Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Калыханка

   Калыханка — адзін з жанраў дзіцячай літаратуры; простая паводле зместу і выяўленчых сродкаў пяшчотная песенька, пад якую маці закалыхваюць сваіх дзяцей.
   Дзякуючы калыханцы дзіця хутчэй і лягчэй авалодвае роднай мовай, атрымлівае першыя ўяўленні пра навакольны свет, развівае пачуццё моўнага і музычнага рытму, знаёміцца з асновамі паэтычнай творчасці (рытм, рыфма, гукапіс).
   Вось тыповы ўзор беларускай народнай калыханкі:

Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі гулі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці,
Нечага ж ім даці.
Вынесу ім грыкі
Поўны чаравікі,
Вынесу пшаніцы
Поўны рукавіцы,
І ячменю жменю,
І гароху троху.


   Асобныя беларускія паэты (Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Максім Танк і іншыя) выкарыстоўвалі форму народных калыханак, напаўняючы іх грамадзянскім зместам.