Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Каламыйкавы верш

   Каламыйкавы верш — адна з разнавіднасцей акцэнтна-складовага верша, чатырнаццаціскладовы трохакцэнтны верш. Прычым кожны радок у ім разбіваецца пастаяннымі паўзамі на тры групы, колькасць складоў у якіх паўтараецца ва ўсіх радках: 4+4+6. Радкі звязаны сумежнай рыфмоўкай.
   Сустракаецца каламыйкавы верш ва ўкраінскіх народных каламыйках (адсюль і назва), асобных беларускіх народных песнях. З фальклору ўвайшоў і ў пісьмовую паэзію (Тарас Шаўчэнка, С. Руданскі, Янка Купала, Максім Багдановіч і інш.).
   Прыклад каламыйкавага верша з беларускай народнай песні:

 

Пажану я/ сівы валы// на раннюю росу.
Чэша хлопец/ жоўты кудры,// а дзяўчына косу.


   У пісьмовай паэзіі, як правіла, кожны вершарад каламыйкавага верша запісваецца ў два радкі — цэзура становіцца міжрадковай паўзай:

 

Ночка цёмная глядзела

Ды цямнейша стала,

Адна зорка мігацела —

І тая прапала.

(Янка Купала. «Бандароўна»)