Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Евангеллі

   Евангеллі – (ад грэч. euangelion – добрая вестка) – раннехрысціянскія творы, пра жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста.
   Узніклі на мяжы І-ІІ стст. н.э. Аўтарамі Евангелляў лічаць апосталаў або іх вучняў. Евангеллі падзяляюцца на кананічныя – ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана (уваходзяць ў Новы Запавет) і апакрыфічныя (гл. апокрыф).
   На Беларусі Евангеллі бытуюць з X ст. Найбольш старажытныя Евангеллі, якія дайшлі да нас – Тураўскае Евангелле (XI ст.), Аршанскае Евангелле (XIII ст.), Полацкія (XII-ХІV стст.), Мсціжскае (XIII-ХІV стст.), Друцкае, Лаўрышаўскае (XIV ст.), Жыровіцкае (XV ст.)  і інш.
   Евангельскія сюжэты, вобразы, прытчы, сімвалы шырока выкарыстоўвалі ў літаратурнай і асветніцкай дзейнасці Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Л. І С. Зізаніі, Л. Карповіч, Мялецій Сматрыцкі, Афанасій Філіповіч і інш.
    Евангеллі вызначаюцца майстэрствам устаўнага пісьма (самага старажытнага тыпу кірылічнага пісьма) і мастацкага аздаблення (арнаментальныя пачатковыя літары, застаўкі, мініяцюры). У некаторых Евангеллях (Слуцкае) праявіліся асобныя моманты старабеларускай мовы. У перакладзе на яе «Евангелле» ў 1570 гады надрукаваў у сваёй друкарні Васіль Цяпінскі.


Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм – Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1998. – 576 с.