Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Дыялектызм

   Дыялектызм (ад грэч. dialektos — гаворка) — слова з якой-небудзь мясцовай гаворкі (Віцебшчыны, Палесся, Маладзечаншчыны і г. д.).
   У літаратурна-мастацкіх творах дыялектызмы ужываюцца для стварэння мясцовага каларыту, індывідуалізацыі мовы дзейных асоб (герояў, персанажаў).
   Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назвы якіх адсутнічаюць у літаратурнай мове. У такім выпадку яны — праз творы мастацкай літаратуры — трапляюць у літаратурную мову, узбагачаючы яе, садзейнічаючы яе развіццю. Так, дзякуючы ў вялікай ступені Рыгору Барадуліну шырока ўжывальнымі сталі дыялектныя словы нагбом, неруш, якія паэт выкарыстаў не толькі ў вершах, але і ў назвах вершаваных зборнікаў.
   Злоўжыванне дыялектнымі словамі і зваротамі прыводзіць да засмечвання мовы і неразумення сэнсу сказанага. Таму ўключэнне дыялектызмаў у тэкст (асабліва публіцыстычны) павінна быць дастаткова абгрунтаваным.