Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Дыфірамб

   Дыфірамб (грэч. dіthyrambos) — жанр антычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая песня ў гонар багоў, найперш Вакха. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду.
   Майстрам дыфірамбаў быў старажытнагрэчаскі паэт Піндар (VІ—V стст. да н. э.).
   У еўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора ўсхваленчага, хвалебнага. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш Максіма Танка «Дыфірамб» (1950):

Табе складаю дыфірамб,
Пяро маё — таварыш верны,
Калі сягоння ў час вячэрні
Звіняць лісты, як гулкі ямб.


   Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленне залішняй, неапраўданай пахвальбы.