Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Дыдактычная літаратура

   Дыдактычная літаратура (ад гр. didacticos — павучальны) — літаратурныя творы розных відаў і жанраў, у якіх як асноўныя выступаюць дыдактычныя (навучальныя) і выхаваўчыя мэты. Адрасуецца найперш дзецям і юнацтву, уваходзіць у чытанкі ("Першае чытанне для дзяцей беларусаў" Цёткі, "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа і іншыя).
   Да дыдактычнай літаратуры адносяцца некаторыя вершы, байкі, прытчы, апавяданні, аповесці, творы гістарычнай і навукова-фантастычнай літаратуры, дзе прысутнічае выразная ўстаноўка на навучальнасць, паведамленне нейкіх новых навуковых звестак. Да такіх твораў можна аднесці аповесці Уладзіміра Дубоўкі "Жоўтая акацыя" і "Ганна Алелька", паэму Васіля Віткі "Азбука Васі Вясёлкіна", нарыс Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі", многія кнігі В. Вольскага ("На бабровых азёрах", "Падарожжа па краіне беларусаў", "Месяц за месяцам") і інш. Яскравым прыкладам дыдактычнай літаратуры можа служыць таксама верш-дыялог Янкі Купалы "Сын і маці", якім народны паэт у першыя гады беларускай дзяржаўнасці імкнуўся выхаваць у дзяцей нацыянальную свядомасць.
  Своеадметную частку дыдактычнай літаратуры складае так званая навуковая паэзія, аб'ектам якой з'яўляюцца навуковыя адкрыцці, тэорыі, гіпотэзы..