Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Думка

   Думка — невялікі лірычны верш элегічнага ці баладнага зместу, у якім выяўляецца глыбокі роздум паэта аб праблемах грамадскага ці асабістага жыцця.
   Форму думкі шырока выкарыстоўваў геніяльны ўкраінскі паэт Тарас Шаўчэнка. Першая думка у беларускай паэзіі належыць Францішку Багушэвічу («Думка»).
   Думкі пісалі Янка Купала («Мае думкі», «Да сваіх думак», «Думка», «Думкі маркотныя», «Думкі перад вясной»), Якуб Колас («Думкі», «Думы», «...Думкі ўюцца, томяць грудзі»). Да гэтай формы верша звяртаўся Максім Танк («Эх вы, песні...»).
   У сённяшняй паэзіі думка ўжываецца вельмі рэдка.