Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзевяцірадкоўе (нона)

   Дзевяцірадкоўе, або нона (ад лац. nona — дзевятая), — страфа, якая складаецца з дзевяці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.
   Існуе некалькі відаў рыфмоўкі дзевяцірадкоўяў: аабвгбвгб, ААбВВбГГб, АбАббВбВВ (спенсерава страфа), АббввАААв і інш.
   Ужываецца дзевяцірадкоўе рэдка. Вось розныя па рыфмоўцы ноны Якуба Коласа:

 

Наслалі нам асаднікаў,
Жандараў, і ураднікаў,
   І іншае брыды.
Кунтушыкаў, каптурыкаў
І антэкаў-мазурыкаў
   Наперлі нам сюды,
Каб гэтыя«дабродзеі»
Нам польскасць тут праводзілі
   На панскія лады.
(«Панская ласка»)

Я помню ноч адну ў дарозе:
Глухота, ціш,
І дол, і ўзвыш
Ляжалі ў цемрадзі-імжы.
На цёмных ростанях — крыжы,
Бяроза боязна к бярозе
Тулілася ў нямой трывозе,
Лес — у затоенай пагрозе,
І зданню куст быў на мяжы.
(«Полымя»)


   Верш «Наіўная мелодыя Тасканы» з трох арыгінальных дзевяцірадкоўяў (ААбААбААб) напісаў В. Вабішчэвіч.