Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Двурым

   Двурым — верш, усе радкі якога спалучаны дзвюма рыфмамі. Вось, для прыкладу, гумарыстычны двурым «Размова ў адным замежным рэстаране» Ніла Гілевіча:

— Скажы ты мне, афіцыянт,
Які ў вас каэфіцыент
Калорый мае правіянт,
Што з’еў я зараз як кліент?
Мне трэба ехаць па цэмент,
Што прадае негацыянт,
Дык добра б знаць ка’фіцыент,
Каб не сказалі: сімулянт.
І адказаў афіцыянт:
— Ты не кліент, а пацыент,
Калі б я быў паліцыянт,
Ты б не паехаў па цэмент!