Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Дайна

   Дайна — літоўская і латышская народная песня.
   Літоўскія дайны — накшталт беларускіх лірычных песень розных жанраў каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў (гл.: абрадавая паэзія).
   Латышскія дайны нагадваюць нашы прыпеўкі: чатырохскладовікі, напісаныя Х4 з цэзурай пасярэдзіне.
   Фалькларыст К. Барон у свой час запісаў амаль 218 тысяч латышскіх дайнаў і выдаў іх у шасці тамах (1894-1915). Асобныя з іх у перакладзе П. Масальскага на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік «Дайны» (1987).