Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Гістарыяграфія

Гістарыяграфія - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая даследуе ступень вывучанасці асобных пытанняў гісторыі і тэорыі літаратуры, імкнецца выявіць нявырашанае, сканцэнтраваць намаганні літаратуразнаўцаў па далейшай распрацоўцы актуальных праблем. Гістарыяграфічныя агляды маюцца на пачатку амаль усіх манаграфічных і дысертацыйных даследаванняў, часам друкуюцца ў выглядзе артыкулаў ("Scoriniana" У. Пічэты, у кнізе "400-лецце беларускага друку", 1926; "Беларускае вершазнаўства" І. Ралько, у яго кнізе "Верш і мова", 1986) і нават асобных выданняў ("Беларуская крытыка і літаратуразнаўства" /кн. 1, 1975; кн. 2, 1985/ М. Мушынскага).