Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гіпербала

   Гіпербала (грэч. hyperbolé – перабольшванне) – рэзкае перабольшванне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета ці з’явы з мэтай звярнуць на гэтыя ўласцівасці ўвагу.
   Функцыя гіпербалы – выявіць эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны пісьменніка да таго, што мадэлюецца. Дадзены троп з’яўляўся адным з важнейшых сродкаў фальклору. У гераічным эпасе апісанне знешняга выгляду персанажаў, іх моцы, піроў і г. д. перададзена з вялікім перабольшваннем з мэтай стварыць вобраз волата, асілка («Каваль Вярнідуб», «Браты-багатыры»).
   Ужываецца гіпербала ў самых розных творах пісьмовай літаратуры, у прыватнасці ў «Слове пра паход Ігаравы»: «Тому в Полотске позвониша рано у святыя Софеи в колоколы, а он в Кыеве звон слыша», а таксама ў сучаснай паэзіі.
   Прыём, супрацьлеглы гіпербале, – літота