Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Грамата

   Грамата – від справаводных дакументаў X-XVII стст. у усходніх славян. Да   XIV-XV стст. пісаліся на бяросце, дошках, пергаменце, пасля – на паперы. Здаўна граматы мелі самы розны характар – дагаворны, дарчы, духоўны, ахоўны, купчы, укладны, устаўны і інш.
   З найстарэйшых берасцяных грамат да нас дайшла дарчая грамата князя Мсціслава Уладзіміравіча (XII ст.), захаваліся і іншыя граматы, у тым ліку часоў ВКЛ ХІІІ-ХVІІ стст.
   Лічыцца, што ў 1229 г. упершыню ў граматах выявіліся рысы беларускай гаворкі. Гэтыя публікацыі, мовай якіх карысталіся князі на беларускіх землях, фармавалі светапогляд нашага люду, развівалі яго гістарычную памяць, мову і культуру. Адпаведна, пазней у ВКЛ ужо летапісы сталі ўласна беларускія.
   Граматы з’яўляюцца значнаю крыніцаю і для лінгвістаў, і для літаратуразнаўцаў, паколькі яны утрымліваюць асаблівасці гаворак і літаратурнай мовы розных храналагічных адрэзкаў і рэгіёнаў.