Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Галашэнні

   Галашэнні – жанр сямейна-абрадавай паэзіі, від лірыка-драматычнай песенна-рэчытатыўнай імправізацыі, якая выконвалася ў сувязі са смерцю блізкага чалавека або іншымі трагічнымі падзеямі ў сям'і альбо ў гаспадарцы. Галашэнні, ужываліся ў побыце ўсіх народаў свету, асабліва пры развітанні-пахаванні. Чалавека адпявалі за ягоныя зямныя ўчынкі (часамі даруючы і іхнія грахі), а таксама жадалі яму шчаслівага жыцця на «тым» свеце.
   У галашэннях, само па сабе зразумела, выказваўся смутак з прычыны страты чалавека, выказвалася імкненне помніць і шанаваць усе ягоныя добрыя зямныя справы. У галашэннях народнай мудрасцю выпрацавалася сістэма аддаць належнае ўсім узростам памерлых зямных насельнікаў – ад немаўляці да зусім старога чалавека. У іх маглі падкрэслівацца разгорнутыя карціны нялёгкага жыцця як нябожчыка, так і яшчэ жывых (напрыклад, бедных сялян) пры адыходзе з жыцця чалавека, на пахаванні і на памінках. У асноўным галашэнні выконвалі жанчыны, сярод якіх абавязкова былі таленавітыя на голас. Ім і без папярэдняй дамовы за гэта маглі плаціць грашыма альбо прадуктамі. Народныя звычаі аплаквання («галасіць», «выць», «кукаваць») знайшлі адбітак яшчэ ў «Аповесці мінулых гадоў».