Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Вольны верш

   Вольны верш - від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стопаў. Не датрымліваецца страфічнай будовы. Амаль не прыбягае да сінтаксічных пераносаў: фраза ўкладваецца ў вершаваны радок, "расцягваючы" або "звужаючы" яго. Інтанацыя вольнага верша блізкая да звычайнай гутаркі, яна добра перадае развагу, дыялог. Таму найбольш арганічна вольны верш прыжыўся ў байках, жанравая своеасаблівасць якіх патрабуе нявымушанай гутаркі, інтанацыі жывога чалавечага голасу. Байкі звычайна пішуцца ямбамі, таму вольны верш часам і называюць байкавым вершам, або вольным ямбам. Колькасць стопаў у вольным вершы хістаецца ад адной да шасці, напрыклад:

Таму ўжо будзе, мусіць, з год, /4 стапы/
Вучэбную стральбу праходзіла пяхота. /6/
Дык вось страляў аднойчы ўзвод /4/
Ці, можа, нават рота. /3/
А тут раптоўна Шэф аднекуль - шасць: /5/
Цікава паглядзець, а як страляе часць? /6/
(Кандрат Крапіва. "Махальнік Іваноў")


    Апрача Кандрата Крапівы, да вольнага верша у беларускай паэзіі звярталіся ўсе астатнія байкапісцы: У. Корбан, Э. Валасевіч, М. Скрыпка і інш. Арыгінальным вольным вершам (нерыфмаваны харэй) напісана паэма Максіма Танка "Люцыян Таполя".