Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Біяграфія

   Біяграфія (ад грэч. bios — жыццё, grapho — пішу) — апісанне жыцця. У гісторыі літаратуры — апісанне жыцця пісьменніка, якое ўключае асноўныя даты, перыяды яго жыцця і творчай дзейнасці.
    Вывучэнне біяграфіі мае важнае значэнне для разумення творчасці пісьменніка, створаных ім вобразаў. Многія творы і вобразы вядомых пісьменнікаў асноўваюцца на асабістых перажываннях, на вопыце ўласнага жыцця (гл. аўтабіяграфія).
   Прыхільнікі біяграфічнага метаду ў літаратуразнаўстве лічаць, што ўсё ў творчасці пісьменніка можна растлумачыць фактамі яго біяграфіі.