Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бібліяфіл

Бібліяфіл (ад гр. biblia — кнігі і philia — любоў) — чалавек, апантаны любоўю да кніг, іх збіраннем і вывучэннем. Звычайна бібліяфіл ведае сапраўдную вартасць той ці іншай кнігі, збірае найбольш каштоўныя з іх, у тым ліку рэдкія, дае магчымасць пазнаёміцца са сваім кнігазборам іншым чытачам. Такія былі князі Радзівілы, графы Храптовічы, краязнавец і літаратар Аляксандр Ельскі, прафесар Я. Карскі і інш. У адрозненне ад бібліяфіла, бібліяман (ад гр. biblia — кнігі і mania — жарсць) — гэта чалавек, да хваравітасці захоплены жарсцю кнігазбіральніцтва, якое ператвараецца ў своеасаблівае калекцыяніраванне друкаванай прадукцыі, у нездаровае яе накапленне рознымі шляхамі (ажно да крадзяжу кніг з іншых бібліятэк).